28 красавiка 2026, aўторак, 15:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крыме ўспыхнула вайсковая частка, дзе РФ хавае «Іскандэры»

1
У Крыме ўспыхнула вайсковая частка, дзе РФ хавае «Іскандэры»

Спадарожнікі зафіксавалі маштабны пажар.

У часова акупаваным Крыме ўначы на 28 красавіка пасля атакі зафіксавалі пажар на тэрыторыі вайсковай часткі. Там расійскія войскі захоўваюць ракеты «Іскандэр». Пра гэта паведаміў Telegram-канал «Крымскі вецер».

Даныя спадарожнікавай здымкі зафіксавалі маштабны пажар на поўдзень ад вёскі Міжгор’е. Агонь ўспыхнуў на тэрыторыі былой ракетнай часткі (в/ч 82717), якую акупанты выкарыстоўвалі як базу для «Іскандэраў».

Гэта менавіта тыя камплексы, якімі вораг рэгулярна атакуе мірныя гарады Украіны.

Варта адзначыць, што гэты аб’ект ужо не ўпершыню становіцца мішэнню. 16 красавіка беспілотнікі ўжо наносілі ўдары па базах у раёне Міжгор’я і Курортнага.

Акрамя ракетнай часткі, гучна было і на іншых стратэгічных аб’ектах ворага. Жыхары паўвострава паведамлялі пра выбухі на аэрадромах «Сакі» ў Новафёдараўцы і «Кача», а таксама ў раёне Феадосіі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках