Джон Коўл сустрэўся з прэзідэнтам Польшчы
1- 28.04.2026, 13:38
- 1,350
Сустрэча адбылася ў панядзелак.
Спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл сустрэўся не толькі з міністрам замежных спраў і віцэ-прэм'ерам Радаславам Сікорскім, але і з прэзідэнтам Польшчы Каралем Навроцкім.
«Прэзідэнт Польшчы Караль Навроцкі прыняў у панядзелак спецыяльнага пасланніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па Беларусі Джона Коўла», — паведаміла сёння днём канцылярыя прэзідэнта Польшчы.
Зазначым, у спісах на вызваленне неаднойчы быў палітвязень, журналіст і лідар польскай дыяспары ў Беларусі Анджэй Пачобут, вызвалення якога дамагаецца польскі бок, аднак ён дагэтуль знаходзіцца ў зняволенні.
Prezydent RP @NawrockiKn przyjął w poniedziałek specjalnego wysłannika Prezydenta USA Donalda Trumpa ds. Białorusi @johnpcoale. pic.twitter.com/sbAUKiISRf
— Kancelaria Prezydenta RP (@prezydentpl) April 28, 2026