28 красавiка 2026, aўторак, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Салаўёву давялося папрасіць прабачэння перад Боняй

12
Салаўёву давялося папрасіць прабачэння перад Боняй
Уладзімір Салаўёў

Блогерка прапанавала прапагандысту выбачыцца і перад Мелоні.

Z-прапагандыст Уладзімір Салаўёў правёў эфір, у які ён запрасіў блогерку і былую ўдзельніцу «Дома-2» Вікторыю Боню. У сярэдзіне красавіка яна запісала зварот «ад імя народа» да Уладзіміра Пуціна, пасля чаго Салаўёў назваў яе «патрапанай шалавой». Падчас эфіру прапагандыст прынёс выбачэнні перад Боняй, паведамляе «Эха».

«Так, вядома, я павінен выбачыцца. Вы абсалютна маеце рацыю. Вядома, я быў занадта эмацыйны. І, вядома, якая б ні была матывацыя і чаму я так казаў, мне трэба было значна больш строга ставіцца да сваіх слоў, якія былі сказаныя ў прамым эфіры», — заявіў Салаўёў.

Ён дадаў, што яго «давольна дзіўна запісваць у галоўныя мізагіны краіны» і патлумачыў сваю рэакцыю на зварот Боні тым, што яго «заўважылі на такім узроўні». Салаўёў таксама папракнуў Боню ў тым, што яна лічыць «народам» Расіі блогераў, артыстаў і губернатараў. Паводле слоў прапагандыста, Пуціна народ «любіць, а не баіцца».

«Мяне трыгеравала тое, як вас выкарыстоўвалі, таму што менавіта гэтую фразу адразу падхапілі «Эха», адразу падхапілі ўсе заходнія крыніцы, бо для іх важна паказаць, што ў Расіі няма дэмакратыі, што Пуціна не любяць, што ён дыктатар, што яго баяцца», — сказаў Салаўёў.

Ён паскардзіўся, што ў Расіі чуюць звароты артыстаў і блогераў, а не простых людзей. У прыклад прывёў параненую дзяўчынку з Бялгорода.

Боня, у сваю чаргу, сказала, што рада выбачэнням Салаўёва, бо «многія чакалі крывавай сустрэчы». Яна дадала, што не выказваецца пра знешнюю палітыку і сканцэнтравалася на тым, што хвалюе людзей унутры Расіі. Блогерка таксама прапанавала прапагандысту выбачыцца перад прэм’ер-міністаркай Італіі Джорджай Мелоні, якую ён падчас аднаго з эфіраў назваў «шлюхай» і «фашысцкай тварай», але Салаўёў адмовіўся.

Таксама прапагандыст падчас эфіру пракаментаваў паводзіны дэпутата Дзярждумы Віталія Мілонава і заявіў, што яго «даўно пара ад палітыкі адлучаць». Калі Боня прапанавала Салаўёву разысціся, ён спачатку адмовіўся і працягнуў казаць пра тое, што выдзяляць пол у палітыка — гэта прыніжэнне жанчын. Боня ў адказ сказала, што мужчыны ў палітыцы не спраўляюцца са сваёй роляй, але Салаўёў патлумачыў гэта тым, што чалавецтва завялі ў бяду, і зрабілі гэта мужчыны, якіх нарадзілі жанчыны. Пасля гэтага Боня зноў прапанавала разысціся, і прапагандыст пагадзіўся.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках