3 траўня 2026, Нядзеля, 15:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медперсанал у гомельскую паліклініку шукаюць праз сацсеткі

8
Медперсанал у гомельскую паліклініку шукаюць праз сацсеткі

Колькі ўвогуле ў горадзе не хапае лекараў і медсясцёр?

Адна з медсясцёр размясціла аб'яву ў Threads пра тое, што ў цэнтральную паліклініку Гомеля па адрасе Мазурава, 10В-2 патрабуюцца медыцынскія сёстры агульнай практыкі і памочнікі лекара. У каментары адгукнулася лекар-гінеколаг, якая паведаміла пра пошук акушэрак або хірургічных медсясцёр для прыватнага медыцынскага цэнтра.

У сувязі з гэтым «Флагшток» даведаўся, колькі ўвогуле ў Гомелі не хапае лекараў і медсясцёр.

У афіцыйным банку вакансій значыцца каля 80 свабодных месцаў для медыцынскіх сясцёр (праўда, у спісе не толькі медыцынскія ўстановы). Ім гатовы плаціць у паліклініках і бальніцах ад 1000 рублёў у месяц, але ў шэрагу выпадкаў заробак складае 1500 рублёў і больш.

Свабодных вакансій лекараў у Гомелі — таксама каля 80 (але сярод іх трапляюцца ў тым ліку стаматолагі і ветэрынарныя лекары). Найвышэйшую зарплату для лекара-спецыяліста прапануюць у гарадской паліклініцы №1 — амаль 2700 рублёў для лекара-хірурга.

Менш за ўсё гатовы плаціць лекарам у Гомельскай цэнтральнай гарадской клінічнай паліклініцы — ад 1500 рублёў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках