Саудаўцы запусцілі новы гандлёвы шлях у абыход Армузскага праліва
6- 2.04.2026, 18:16
- 13,652
Нечаканая альтэрнатыва.
Саудаўская Аравія запусціла грузавую чыгунку працягласцю больш за 1700 км як альтэрнатыву Армузскаму праліву. Яна ідзе ад порта Абдулазіз у Пэрсідскім заліве да мяжы з Іярданіяй, адкуль тавары будуць перавозіцца аўтатранспартам да Чырвонага мора, піша Railway Gazette International.
Цягнікі, кожны з якіх зможа перавозіць больш за 400 кантэйнераў, будуць курсіраваць у абодвух кірунках — гэта дазволіць краіне як працягваць экспарт сваёй прадукцыі на сусветныя рынкі, так і ўвозіць замежныя тавары.
Чыгуначны шлях будзе ўдвая больш эфектыўны за звычайны аўтамабільны. Акрамя таго, ён не будзе ствараць дадатковы трафік на дарогах краіны.
У той жа час у Іярданіі тавары будуць працягваць свой шлях па дарогах, бо чыгуначная сетка краіны не прыстасаваная для перавозкі кантэйнерных грузаў.