На беларускіх дарогах з'явілася навацыя
1- 16.04.2026, 11:22
- 3,534
Уводзіцца апавяшчэнне пра жывёл на дарозе.
Сістэма ранняга апавяшчэння кіроўцаў пра дзікіх жывёл на дарозе запрацавала ў Беларусі, расказалі на дзяржаўным тэлебачанні.
«Разумная дарога» зарэкамендавала сябе станоўча. Інфрачырвоныя камеры з дапамогай штучнага інтэлекту запамінаюць сілуэты жывёл і аўтаматычна перадаюць даныя ў сістэму, пасля чаго за 250 метраў да небяспечнага ўчастка на трасе загараюцца папераджальныя знакі: «Жывёла на дарозе».
Інтэлектуальную сістэму, у якой ШІ навучылі распазнаваць дзікіх жывёл, ужо прымянілі на ўчастку трасы М-10 у Рэчыцкім раёне. У выніку высветлілася, што на гэтым участку ў 2025 годзе жывёлы 18 разоў пераходзілі праезную частку праз спецыяльна абсталяваны для іх калідор. Пры гэтым камеры 60 разоў фіксавалі з'яўленне жывёл каля трасы. І таксама ніводнага ДТЗ з удзелам жывёл на ўчастку не адбылося.