18 красавiка 2026, Субота, 12:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскі авіяносец пабіў рэкорд знаходжання ў місіі з часоў вайны ў В’етнаме

3
Амерыканскі авіяносец пабіў рэкорд знаходжання ў місіі з часоў вайны ў В’етнаме

Папярэдні рэкорд належаў U.S.S. Abraham Lincoln.

Амерыканскі авіяносец Gerald R. Ford пабіў папярэдні рэкорд амерыканскіх ваенных караблёў па працягласці знаходжання ў моры з часоў вайны ў В’етнаме.

Пра гэта паведамляе AP.

Па стане на 16 красавіка Gerald R. Ford, найбуйнейшы ў свеце авіяносец, правёў у місіі 295 дзён, што пабіла рэкорды працягласці місіі амерыканскіх караблёў з часоў вайны ў В’етнаме.

Папярэдні рэкорд належыў U.S.S. Abraham Lincoln, які ў 2020 годзе правёў у моры 294 дні. Звычайна місія доўжыцца не больш за 6 месяцаў.

Місія Gerald R. Ford пачалася яшчэ ў чэрвені 2025 года, калі ён выйшаў са сваёй роднай базы ў Вірджыніі ў Міжземнае мора. У кастрычніку яго перакінулі да ўзбярэжжа Венесуэлы, а з Карыбскага мора — на Блізкі Усход у сувязі з кампаніяй супраць Ірана.

Да карабля ўжо некалькі месяцаў прыкавана падвышаная ўвага з-за занепакоенасці маральным станам экіпажа і інцыдэнтаў, што адбыліся на борце за гэты час.

Так, у сакавіку на борце авіяносца адбыўся значны пажар, а перад тым паведамлялася пра сістэмныя праблемы з прыбіральнямі на борце.

У канцы месяца Gerald R. Ford заходзіў у харвацкі порт на рамонт.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках