Пяскоў: Орбан ніколі не быў саюзнікам Расіі
14- 15.04.2026, 20:15
- 3,112
Прэс-сакратар Пуціна адхрысціўся ад прэм'ер-міністра Венгрыі, які прайграў выбары.
Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан ніколі не быў саюзнікам Расіі. Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў у інтэрв'ю IndiaToday, апублікаваным у X.
Так Пяскоў адказаў на пытанне, ці страціла Масква саюзніка пасля выбараў, якія адбыліся ў Венгрыі.
«Ён быў саюзнікам свайго народа, народа Венгрыі. І ён служыў свайму народу даволі доўга, шмат гадоў, і рабіў гэта вельмі-вельмі паспяхова», — сказаў прадстаўнік расійскага дыктатара.
Выбары ў Венгрыі адбыліся 12 красавіка, па іх выніках перамагла апазіцыйная да Орбана партыя «Тіса» на чале з Петэрам Мадзярам.