15 красавiка 2026, Серада, 20:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве вынеслі прысуд агентам беларускіх спецслужбаў

1
У Літве вынеслі прысуд агентам беларускіх спецслужбаў

Мужчына і жанчына збіралі звесткі пра армію і аб’екты НАТА.

Клайпедскі акруговы суд 15 красавіка прызнаў грамадзянаў Літвы Міндаўгаса Янутіса і Таццяну Беляцкую, якія з’яўляюцца парай, вінаватымі ў шпіянажы на карысць Беларусі і прысудзіў іх да 7 і 6,5 года пазбаўлення волі адпаведна, піша Delfi.

Фігурантаў затрымалі ў лістападзе 2023 года. Увесь гэты час да суда яны знаходзіліся пад вартай. У іх канфіскавалі відэарэгістратар і іншыя прылады, з дапамогай якіх яны «здзяйснялі незаконныя дзеянні», а таксама «некаторыя іншыя рэчы».

Згодна з матэрыяламі справы, у маі 2022-га пара паехала ў Мінск, дзе праз пасярэднікаў іх завербавалі беларускія спецслужбы.

Паводле слоў намесніка генпракурора Літвы Артураса Урбяліса, задачай сужыцеляў быў «збор інфармацыі пра Літоўскае войска, сістэму добраахвотніцкіх сіл, Саюз стралкоў, вайскоўцаў НАТА, а таксама беларускіх апазіцыянераў».

У справе сцвярджаецца, што пара працавала за «грашовае і іншае ўзнагароджанне» не толькі ў Літве, але і ў Латвіі.

Беларускія спецслужбы, як вынікае з матэрыялаў, таксама цікавіла інфармацыя пра падрыхтоўку да саміту НАТА ў Вільнюсе (11–12 ліпеня 2023 года) і пра меры бяспекі ў сувязі з ім.

Нягледзячы на тое, што перададзеная імі інфармацыя не была засакрэчанай, яна «каштоўная як для планаў ваеннай агрэсіі, так і для іншых формаў дзейнасці супраць Літвы», гаворыцца ў абвінаваўчым заключэнні.

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках