«Белавія» аднаўляе палёты ў Ізраіль
- 15.04.2026, 17:31
Рэйсы пачнуцца ўжо на гэтым тыдні.
З 19 красавіка 2026 года авіякампанія плануе аднаўленне рэгулярных авіязносін паміж Мінскам і Тэль-Авіўам. Пра гэта паведаміла прэс-служба «Белавіі».
Рэйсы, як і раней, будуць выконвацца два разы на тыдзень па чацвяргах і нядзелях:
Вылёт з Мінска — у 04:10, прыбыццё ў Тэль-Авіў — у 10:20.
Вылёт з Тэль-Авіва — у 11:20, прыбыццё ў Мінск — у 17:45.
Нагадаем, прыпыненне рэйсаў у Тэль-Авіў было выклікана часовым закрыццём паветранай прасторы Ізраіля.