У Вільнюсе прадставяць кнігу «Беларусь Наталлі Радзінай»
- 15.04.2026, 12:34
Сустрэча адбудзецца 22 красавіка.
У візіт-цэнтры Сейма Літвы (Seimo lankytojų centras, Gedimino pr. 60) у Вільнюсе прадставяць новую кнігу вядомага амерыканскага гісторыка і публіцыста Юрыя Фельштынскага «Беларусь Наталлі Радзінай: журналістка супраць дыктатара».
У прэзентацыі возьмуць удзел беларуская журналістка, галоўная рэдактарка сайта «Хартыі’97» Наталля Радзіна, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Дзмітрый Бандарэнка. Вядучы сустрэчы — ксёндз Вячаслаў Барок.
«Беларусь Наталлі Радзінай: журналістка супраць дыктатара» — гэта гісторыя сучаснай Беларусі, распаведзеная праз лёс аднаго чалавека. У цэнтры кнігі — беларуская журналістка і палітык Наталля Радзіна, галоўная рэдактарка аднаго з самых вядомых апазіцыйных сайтаў краіны — «Хартыі’97».
Чытач разам з гераіняй праходзіць праз ключавыя падзеі найноўшай гісторыі Беларусі — ад пратэстаў сярэдзіны 1990-х да сённяшніх дзён. Кніга распавядае пра барацьбу за свабоду, палітычныя рэпрэсіі і забойствы, арганізаваныя рэжымам Лукашэнкі, пра турму, пераследаванні і неверагодны ўцёк галоўнай гераіні ад КДБ.
На старонках кнігі з’яўляюцца і многія вядомыя сучаснікі — Станіслаў Шушкевіч, Даля Грыбаўскайтэ, Лех Валенса, Анджэй Вайда, Барыс Нямцоў, Леанід Нявзлін, Хілары Клінтан і іншыя.
Аўтар паказвае Беларусь як асобную еўрапейскую краіну са сваёй гісторыяй і ідэнтычнасцю. Нягледзячы на гады дыктатуры, рэпрэсіі і адсутнасць рэальнай міжнароднай падтрымкі, беларускае грамадства працягвае барацьбу за свабоду.
Гэтая кніга будзе цікавая не толькі гісторыкам, журналістам і палітолагам, але і ўсім, хто хоча лепш зразумець Беларусь і яе сучасную гісторыю.
Кніга будзе прадстаўленая на беларускай, украінскай і рускай мовах.
Прэзентацыя адбудзецца 22 красавіка, у сераду, а 18:00
Адрас: Вільнюс, візіт-цэнтр Сейма Літвы (Seimo lankytojų centras, Gedimino pr. 60)
