15 красавiка 2026, Серада, 11:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадстаўлены самы экстрэмальны кабрыялет Porsche

2
Прадстаўлены самы экстрэмальны кабрыялет Porsche

Ён здольны паскорыцца да 100 км/г за 3,9 секунды.

Трэкавы спарткар Porsche 911 GT3 упершыню ў гісторыі атрымаў версію ў кузаве кабрыялет. Ён здольны разганяцца да 100 км/г за 3,9 с і развіваць 313 км/г.

Новы Porsche 911 GT3 S/C (менавіта так назвалі кабрыялет) неўзабаве паступіць у продаж і будзе каштаваць не менш за $300 000. Падрабязнасці пра аўтамабіль апублікавалі на афіцыйным сайце Porsche.

За аснову для кабрыялета ўзялі купэ Porsche 911 GT3 Touring, якое не мае гіганцкага антыкрыла. GT3 S/C захоўвае і абвес, і павялічаныя паветразаборнікі, і магніевыя колавыя дыскі дыяметрам 20 цаляў спераду і 21 цаля ззаду.

Мяккі дах складаецца за 12 секунд на хуткасці да 50 км/г і дапоўнены высоўным дэфлектарам. Кабрыялет Porsche 911 GT3 важыць 1497 кг, то бок на 77 кг цяжэй за купэ.

Двухмесны салон Porsche 911 GT3 S/C аздобілі скурай і карбонам. На выбар прапануюць два варыянты спартовых крэслаў. Таксама даступны пакет Sreet Style з асаблівай афарбоўкай і клятчастым узорам на сядзеннях.

Як і ўсе Porsche 911 GT3, варыянт S/C атрымаў высокаабаротную атмасферную апазітную шасцёрку аб'ёмам 4,0 л, якая развівае 510 к.с. пры 8400 аб/хв і працуе ў пары з 6-ступеньчатай механічнай каробкай перадач. Паскарэнне да 100 км/г займае 3,9 с, а максімальная хуткасць складае 313 км/г.

Новы Porsche 911 GT3 S/C абсталяваны адаптыўнымі амартызатарамі і кіруемымі заднімі коламі. Запавольваюць яго карбонава-керамічныя тармазы.

Дарэчы, Rolls-Royce прэзентаваў раскошны электрычны кабрыялет за $9,5 мільёна.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках