14 красавiка 2026, aўторак, 19:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінцы знішчылі цэнтр захоўвання варожых БПЛА ў данецкім аэрапорце

Украінцы знішчылі цэнтр захоўвання варожых БПЛА ў данецкім аэрапорце

Таксама паражаныя склады боепрыпасаў Узброеных Сіл РФ.

13 і 14 красавіка падраздзяленні Сіл абароны Украіны нанеслі ўдары па шэрагу важных аб’ектаў. Мэтамі сталі цэнтры захоўвання ўдарных беспілотных лятальных апаратаў у раёне аэрапорта «Данецк», паведамляе Генштаб Узброеных Сіл Украіны.

«Ўдар нанесены падраздзяленнямі Паветраных Сіл Узброеных Сіл Украіны з выкарыстаннем крылатых ракет SCALP і кіруемых авіяцыйных бомбаў GBU-39», — адзначаюць у паведамленні.

Таксама адзначаецца, што ўдарнымі украінскімі БПЛА паражаныя склады боепрыпасаў праціўніка ў раёнах населеных пунктаў Азоўскае Запарожскай вобласці, Урзуф і Кулікоўскае Данецкай вобласці.

Сілы абароны Украіны будуць і надалей прымаць меры па зніжэнні наступальнага патэнцыялу расійскіх акупантаў і спыненні ўзброенай агрэсіі РФ супраць Украіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках