«Адчуванне, што трапіла на рынак з 90-х»
8- 14.04.2026, 15:30
- 5,316
Мінчанка паскардзілася на стандарты абслугоўвання сталічнай крамы.
Мінчанка паскардзілася ў Threads на тое, што касірка крамы Sela ў сталічным гандлёвым цэнтры «Галерэя» адмовілася абслугоўваць яе за паўгадзіны да закрыцця.
«Учорашні візіт пакінуў адчуванне, што я трапіла не ў сучасны крамны ланцуг, а на рынак з 90-х, дзе кліент заўсёды вінаваты, — піша карыстальніца сацсеткі пад нікам mishulka.by. — Купіла дзіцяці штаны, пакуль ён быў на фудкорце. Праз гадзіну вярнулася з чэкамі, каб аформіць вяртанне (памер не падышоў). Час 21:30. Да закрыцця ТРЦ яшчэ паўгадзіны, але касірка ў ультыматыўнай форме адмовіла ў вяртанні.
«Я ўжо закрыла тую касу, на якой вы прабівалі». Чаму касы пачынаюць закрываць за 30–60 хвілін да канца працоўнага дня? На маё пытанне прагучаў адказ: «А мне што, пасля дзесяці плацяць, каб я тут сядзела?»
На просьбу хаця б выбачыцца за нязручнасці, супрацоўніца выдала: «Можа, мне вам яшчэ ў ногі пакланіцца?»
Калі я згадала пра камеры, дзяўчына пачала ўсміхацца са словамі: «Камера ж запісвае, а гук — не».
Пакупніца нагадала, што згодна з Законам РБ «Аб абароне правоў спажыўцоў», прадавец абавязаны выконваць рэжым працы, а закрыццё касы ў 21:30 — гэта самавольнае скарачэнне працоўнага дня.