У Мінскім заапарку зафіксавалі сапраўдны бэбі-бум
- 12.04.2026, 19:28
Наразіліся казляняты, ягняты, муфлон і дзясяткі экзатычных жывёл.
У 2026 годзе сама прырода пастаралася парадаваць наведвальнікаў установы, пішуць «Мінск-Навіны». У вальерах заапарка можна будзе ўбачыць шмат дзіцянят. Парадавалі прыбаўленнем капытныя: тут нарадзіліся чатыры ягняты, 14 казлянятаў і самачка муфлона.
«Сярод экзотаў таксама сапраўдны бэбі-бум: двое дзіцянят нарадзіліся ў патагонскіх мар, трае малых — у львінахвостых макак, вылупілася 30 хвалістых папугаяў і падрастаюць папугаі ара», — сказана ў паведамленні.
Радаваць наведвальнікаў Мінскага заапарка будуць не толькі прадстаўнікі фаўны, але і флора. Тут да пачатку летняга сезона высадзяць больш за 16 тыс. кветак.
Зеленыя насаджэнні заапарка дапоўнілі 400 кустарнікамі, высадзілі 23 дрэвы (клён срэбрысты, вярба шарападобная і бяроза бародаўчатая). Дадаткова на тэрыторыі ўстановы з'явіцца 160 кветкавых кашпо. Бесперапынна вядзецца праца і над добраўпарадкаваннем вальераў, падрыхтоўкай гандлёвых і забаўляльных аб'ектаў да лета-2026.