12 красавiка 2026, Нядзеля, 19:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне пачалі працаваць прыватныя комплексы СПА

Ва Украіне пачалі працаваць прыватныя комплексы СПА
Ілюстрацыйнае фота

Аб’екты прыкрываюць дыстанцыйна кіраваныя турэлі з кулямётамі.

Ва Украіне пачалі працаваць першыя прыватныя пункты супрацьпаветранай абароны. Пра гэта паведамляе DW.

У відэарэпартажы канала паказана, як працуе прыватная СПА. Яна складаецца са стацыянарных вежаў з буйнакалібернымі кулямётамі, усталяваных каля ахоўванага аб’екта, і цэнтра дыстанцыйнага кіравання гэтымі турэлямі.

«Гэтыя аператары з дапамогай звычайных гульнявых джойсцікаў кіруюць аўтаматычнымі турэлямі. Дастаткова націснуць адну клавішу, каб паразіць паветраную мэту», – распавядае журналістка, паказваючы памяшканне, дзе шмат людзей сядзяць за маніторамі камп’ютараў.

Адзначаецца, што аператар з бяспечнага месца можа кіраваць зброяй, якая знаходзіцца за сотні кіламетраў ад яго. Пры гэтым самі турэлі з’яўляюцца паўаўтаномнымі. Яны распазнаюць мэты і самастойна на іх наводзяцца, аператар патрэбны для таго, каб пацвердзіць, што можна адкрыць агонь.

Як паведамляе DW, такую абарону для прыватных прадпрыемстваў са студзеня прапануе кампанія Carmine Sky. Што важна, аператарамі турэляў выступаюць грамадзянскія супрацоўнікі.

«Асноўныя мэты ў нас — «шахеды». Адпаведна, «шахеды» збіваем. Учора быў збіты рэактыўны «шахед». Усё, што трапляе ў зону дзеяння турэлі, далей не паляціць», – кажуць у кампаніі.

У сюжэце адзначаецца, што для аказання падобных паслуг бізнэсоўцам давялося прайсці ўсе неабходныя праверкі і атрымаць дазволы ад профільных міністэрстваў і ведамстваў.

Саветнік міністра абароны Сяргей «Флэш» Бескрэстнаў, каментуючы гэты рэпартаж, адзначыў у сваім Telegram, што прыватны праект з’явіўся раней за аналагічныя дзяржаўныя, таму што «бізнес заўсёды дзейнічае хутчэй» і мае менш унутранай бюракратыі.

«Падобныя прыватныя дыстанцыйна кіраваныя турэлі з кулямётамі М2 працуюць на адлегласці да 2 кіламетраў. Іх задача: прыкрыццё крытычных аб’ектаў інфраструктуры. Заказаць паслугі прыватнай СПА можа любы бізнэс», – дадаў «Флэш».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках