12 красавiка 2026, Нядзеля, 19:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РФ пад прыкрыццём «перамір'я» сцягвае войскі на Данбас

1
РФ пад прыкрыццём «перамір'я» сцягвае войскі на Данбас

Акупанты масава перакідваюць тэхніку праз Марыупаль на поўнач Данецкай вобласці.

Акупанты масава перакідваюць вайсковую тэхніку з бярдзянскага напрамку на поўнач Данецкай вобласці, скарыстаўшыся велікодным «перамір'ем».

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал кіраўніка Цэнтра вывучэння акупацыі Пятра Андрющэнкі.

Паводле слоў Андрющэнкі, перакідка сіл адбываецца адкрыта. Расійскія вайскоўцы выкарыстоўваюць Марыупаль як транзітны вузел для ўзмацнення сваіх падраздзяленняў на поўначы Данецкай вобласці.

«Марыупаль. Вялікдзень. Расіяне, карыстаючыся перамір'ем, масава перавозяць тэхніку з бярдзянскага напрамку на поўнач Данецкай вобласці. Не хаваючыся», — адзначыў кіраўнік Цэнтра.

Акрамя руху тэхнікі, зафіксавана разгортванне дадатковых пунктаў кантролю. У прыватнасці, на паст-масце паблізу завода «Азоўсталь» устанавілі два новыя мабільныя блокпасты.

Паводле слоў Андрющэнкі, гэта «звычайнае дзеянне перад праходам вайсковых калон». Цяпер вядзецца назіранне за далейшым перамяшчэннем сіл ворага.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках