12 красавiка 2026, Нядзеля, 16:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рыбак пад Мінскам злавіў вялізнага шчупака

3
Рыбак пад Мінскам злавіў вялізнага шчупака

Відэафакт.

Рыбалка, ад якой Арцём Ігнатовіч не чакаў нічога асаблівага, прынесла найлепшы трафей у ягоным жыцці. Мужчына злавіў рыбу ўсяго за 20 км ад Мінска ў зусім невялікім вадаёме.

На відэа рыбак паказвае велізарнага шчупака, кажа, кілаграмаў 14–15. Ён называе шчупака «мегалодонам» з-за незвычайных памераў.

«Ну што, сябры, гэта проста нешта з нечым! Я такіх мегалодонаў ніколі не лавіў. Прыехаў літаральна на гадзінку пакідаць вуду. Вадаём увогуле — літаральна пераплюйка. Рыба, думаю, недзе каля 15 кілаграмаў. Такіх, шчыра кажучы, і ў жыцці ніколі не бачыў. Проста… нешта з нечым! Жадаю кожнаму сёлета злавіць такога гіганцкага шчупака!»

Арцём беражліва выпусціў рыбу назад у ваду.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках