Sky News: Перамовы Ірана з ЗША сарваліся з-за двух-трох важных пытанняў
- 12.04.2026, 12:09
- 2,072
Абмяркоўвалася, у тым ліку, сітуацыя ў Армузскім праліве.
Мірныя перамовы паміж Іранам і ЗША сарваліся з-за «рознагалоссяў па двух-трох важных пытаннях». Пра гэта заявіла Міністэрства замежных спраў Ірана, піша Sky News.
«У выніку перамовы не прывялі да пагаднення», – заявіў прэс-сакратар Эсмаіл Багаі у інтэрв'ю іранскаму дзяржаўнаму тэлебачанню.
Ён не ўдакладніў, якія менавіта праблемы гэта былі.
Багаі сказаў, што па некаторых пытаннях перамоўнікі ЗША і Ірана «фактычна дасягнулі ўзаемапаразумення».
Паводле слоў прэс-сакратара, яны абмяркоўвалі сітуацыю ў Армузскім праліве, хоць ён не ўдакладніў, ці ішла гаворка пра ядзерную зброю.