Экс-трэнер зборнай Беларусі Алос узначаліў клуб з Іспаніі
1- 11.04.2026, 12:57
«Хувентуд Торрэмолінос» выступае ў трэцім дывізіёне.
Экс-трэнер зборнай Беларусі Карлас Алос узначаліў «Хувентуд Торрэмолінос».
Адзначым, клуб займае 14-е месца ў трэцім дывізіёне Іспаніі.
Нагадаем, што Алос кіраваў зборнай Беларусі з 2023 па 2025 год. Пад яго кіраўніцтвам каманда правяла 26 матчаў, у якіх здолела здабыць 6 перамогаў, 10 разоў згуляла ўнічыю і пацярпела 10 паражэнняў.