11 красавiка 2026, Субота, 12:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якое надвор’е чакае беларусаў на велікодныя выходныя

1
Якое надвор’е чакае беларусаў на велікодныя выходныя

Будзе холадна.

Начныя замаразкі, невялікія дажджы і рэдкае сонца — надвор’е на доўгія выходныя не вельмі парадуе.

11 красавіка раніцай і ўдзень у многіх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, паведамляе Белгідрамет. На ўсходзе краіны паветра ўдзень не прагрэецца вышэй за +3°C, на захадзе — да +11°C.

Уначы на Вялікодную нядзелю могуць паўтарыцца невялікія дажджы і мокры снег. Месцамі будуць замаразкі да -4°C. Дзень зноў будзе прахалодны: да +5°C на ўсходзе і да +12°C на захадзе.

Уначы на панядзелак замаразкі паўторацца на халоднай палове тэрыторыі, а ўдзень стане цяплей: да +10°C, а на захадзе — да +15°C.

Метэаролагі папярэджваюць дачнікаў, што ўсталяванае халоднае надвор’е ўскладніла ўмовы для сева, прарастання насення і з’яўлення ўсходаў ранніх яравых культур, запаволіла развіццё азімых і адрастанне шматгадовых траў.

Аднак ужо на наступным тыдні па меры пацяплення вегетацыя раслін зноў актывізуецца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках