Буданаў пра сустрэчу лідараў Украіны і РФ: Паверце, гэта адбудзецца
3- 10.04.2026, 20:10
- 2,896
Паводле яго слоў, расіяне гэта разумеюць.
Кіраўнік Офіса Прэзідэнта Украіны Кірыл Буданаў у сумесным інтэрв’ю карэспандэнтам «Укрынформу» і «Новини.LIVE», апублікаваным 10 красавіка, пракаментаваў верагоднасць сустрэчы прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і дыктатара Расіі Уладзіміра Пуціна.
Буданаў выказаў меркаванне пра сустрэчу лідараў пасля пытання пра тое, ці ёсць шанец на аднаўленне мірных перамоў у трохбаковым фармаце (Украіна, ЗША, РФ) і наколькі гэты шанец вялікі.
«Вы разумееце, што мы не можам паставіць кропку — ні станоўчую, ні адмоўную — без асабістай сустрэчы [лідараў краін], і расіяне гэта таксама разумеюць. Паверце, усё гэта ўсё роўна адбудзецца», — запэўніў кіраўнік Офіса Прэзідэнта.
На ўдакладненне, ці мае ён на ўвазе сустрэчу Зяленскага з Пуціным, Буданаў адказаў: «Лідары наогул павінны паставіць апошнюю кропку. Будзем на гэта спадзявацца».