10 красавiка 2026, Пятніца, 20:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Барысаве перад пачаткам футбольнага матчу капітаны каманд пабіліся велікоднымі яйкамі

1
У Барысаве перад пачаткам футбольнага матчу капітаны каманд пабіліся велікоднымі яйкамі

Відэафакт.

У матчы беларускай Першай лігі паміж барысаўскім клубам БАТЭ-2 і «Смаргонню» пры традыцыйнай жэраб'ёўцы для выбару варот на пачатку матчу ўжылі арыгінальны велікодны метад.

Звычайна, каб вызначыць, на якой палове поля будуць гуляць каманды ў першым тайме і якая з іх будзе першай валодаць мячом, суддзя кідае манетку. Аднак у Барысаве зрабілі больш арыгінальна — капітаны каманд згодна са старадаўняй народнай традыцыяй пабіліся крашанымі велікоднымі яйкамі. У каго аказалася мацнейшае — у таго і перавага.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках