ЗСУ паразілі буравыя ўстаноўкі РФ у Каспійскім моры
1- 10.04.2026, 18:09
- 2,208
Дасталі за 1000 кіламетраў.
Украінскія Сілы абароны паразілі дзве расійскія буравыя платформы ў Каспійскім моры, якія забяспечвалі палівам акупацыйныя войскі.
Пра гэта паведамляе Генеральны штаб ЗСУ.
Як паведамілі вайскоўцы, у ноч на 10 красавіка падраздзяленні Сіл абароны Украіны атакавалі аб’екты на шэльфе Каспійскага мора.
Аперацыя была праведзена ў рамках стратэгіі па зніжэнні ваенна-эканамічнага патэнцыялу Расійскай Федэрацыі.
Паводле папярэдніх даных, пад удар трапілі лёдастойкія стацыянарныя платформы (ЛСП-2) на радовішчы імя В. Грайфера і (ЛСП-1) на радовішчы імя Юрыя Карчагіна.
Гэтыя аб’екты размешчаныя на поўначы Каспійскага мора, на адлегласці амаль 1000 кіламетраў ад лініі фронту. Платформы з’яўляюцца важным звяном у забеспячэнні гаруча-змазачнымі матэрыяламі арміі агрэсара.
У вайсковым камандаванні адзначылі, што падобныя ўдары будуць працягвацца і надалей.
«Сілы абароны Украіны будуць і далей паражаць важныя аб’екты акупантаў да поўнага спынення ўзброенай агрэсіі РФ супраць Украіны», — заявілі ў Генштабе.