Латвія зафіксавала рэкорд спробаў прарыву мігрантаў з тэрыторыі Беларусі
1- 10.04.2026, 15:06
Рэжым Лукашэнкі павялічвае тэмпы гібрыдных атак.
Рэкардная за апошнія сем месяцаў колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі — 108 — зафіксавала 9 красавіка Дзяржаўная памежная ахова Латвіі, паведамляе «Позірк».
Да гэтага апошні раз больш спробаў было зарэгістравана 11 верасня 2025 года — 126. Затым адзначалася ад 1 спробы (2 кастрычніка, 12-14, 16 снежня, 22 сакавіка) да 105 (12 верасня), а 93 дні з 210 — ніводнай.
З пачатку красавіка Латвія зафіксавала 398 спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з Беларусі — на 26,3% больш, чым за ўвесь першы квартал 2026 года (315).