У Мінску пасля сутыкнення перакуліўся грузавік
4- 10.04.2026, 14:41
- 1,526
Момант жорсткага ДТЗ трапіў на відэа.
Момант жорсткага ДТЗ трапіў на відэа.
У Мінску на скрыжаванні вуліц Ваупшасова і Карвата сутыкнуліся MAN і «МАЗ», расказалі ў ДАІ.
42-гадовы кіроўца MAN з паўпрычэпам ехаў па вуліцы Ваупшасова. На скрыжаванні з вуліцай Карвата ён павярнуў налева на дазволены зялёны сігнал святлафора, але не саступіў дарогу сустрэчнаму «МАЗу».
Грузавік, спрабуючы пазбегнуць сутыкнення, перакуліўся на бок і ўсё ж такі зачапіў MAN.
«32-гадовы кіроўца і 50-гадовы пасажыр «МАЗа» дастаўлены ў установу аховы здароўя для абследавання», — расказалі ў ДАІ.