10 красавiка 2026, Пятніца, 12:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Telegram у Расіі фактычна перастаў працаваць

8
Telegram у Расіі фактычна перастаў працаваць

Узровень блакіровак наблізіўся да 100%.

Узровень анамалій пры ўваходзе ў Telegram раніцай у пятніцу дасягнуў 95%, сведчаць даныя міжнароднага даследчага праекта OONI.

Гэта найвялікшая доля анамалій за ўвесь час з пачатку новага ўзмацнення абмежаванняў працы мэсэнджара ў Расіі 20 сакавіка. Гэтыя лічбы могуць азначаць, што мэсэнджар цяпер блакуецца мацней, чым WhatsApp і Signal, піша «Агентство».

Узмацненне блакіроўкі Telegram, як звычайна, адбылося ў пятніцу (менавіта напрыканцы тыдня адбываліся папярэднія хвалі блакіровак). Яшчэ ў чацвер доля анамалій складала 79% — звыклы ўзровень для апошніх дзён.

У афіцыйна заблакіраванага Signal і фактычна заблакіраванага WhatsApp раніцай у пятніцу доля анамалій складала 89%.

Колькасць скаргаў карыстальнікаў на працу Telegram у Расіі рэзка вырасла ў ноч з чацвярга на пятніцу, сведчаць даныя Downdetector. За апошнія суткі карыстальнікі пакінулі 2,6 тысячы скаргаў на працу мэсэнджара, большасць — з Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі, Санкт-Пецярбурга, Масквы і Растоўскай вобласці.

Верагодна, праблемы ўзнікаюць і ў тых, хто карыстаецца VPN-сэрвісамі: сярод лідэраў па колькасці скаргаў апынуліся Нідэрланды.

Сэрвіс «Сбой.рф» за ранак пятніцы зафіксаваў 469 скаргаў на працу Telegram — гэта 26% ад агульнай колькасці скаргаў за ўвесь чацвер (1771). Большасць скаргаў пакінулі карыстальнікі з Масквы (36%), Санкт-Пецярбурга (14%), Краснадарскага краю (6%), Свярдлоўскай (5%) і Маскоўскай (4%) абласцей.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках