10 красавiка 2026, Пятніца, 10:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мабільныя аператары ўводзяць навацыі

3
Мабільныя аператары ўводзяць навацыі

З'явяцца новыя паслугі.

У мабільных аператараў з'явіліся змены для кліентаў. «Зеркало» распавядае, якія менавіта навацыі ўводзяць кампаніі.

Кампанія А1 да 15 мая ўключна запусціла акцыю па хатнім інтэрнэце «#ВсёвДом Анлим»: той, хто падключыць гэтую паслугу, у першыя паўгода будзе плаціць абанплату ў 29 рублёў у месяц. «Прыемным бонусам стане эксклюзіўная зніжка: сучасны смартфон HONOR 400 Lite усяго за 499 рублёў», — удакладнілі ў кампаніі.

Аператар А1 таксама запусціў новую паслугу «Номер без истории». «Яна дазваляе кліентам кампаніі атрымаць абсалютна „свежы“ старт у лічбавых камунікацыях. Опцыя «Номер без истории» цяпер даступная як пры падключэнні новага нумара, так і пры замене цяперашняга, — удакладнілі ў кампаніі. — Галоўная перавага паслугі — абсалютная „лічбавая чысціня“ камунікацый: вы атрымліваеце камбінацыю лічбаў, якая раней ніколі не выкарыстоўвалася і не мела іншых уладальнікаў».

Разавы плацёж за падключэнне гэтай паслугі — 25 рублёў.

З 6 красавіка аператар А1 пашырыў лінейку прэміяльных падпісак Kaspersky Plus: цяпер для падключэння даступныя варыянты з абаронай да пяці або да дзесяці прылад. Гэта комплексная абарона ад вірусаў, шкоднасных праграм, праграм-вымагальнікаў, шпіёнскага ПЗ і махляроў, удакладняюць у кампаніі.

Аператары МТС і Life абвясцілі пра запуск сеткі 5G. Але з падключэннем да новай паслугі ў беларусаў могуць узнікнуць цяжкасці. Па-першае, яна даступная толькі ў некаторых населеных пунктах. Па-другое, падключэнне да сеткі 5G магчыма для пэўных мадэляў Android-прылад, удакладнілі ў Life.

Мабільны аператар МТС запусціў акцыю, паводле якой яго кліенты могуць атрымаць дзве SIM-карты з поўным безлімітам. Пры гэтым на працягу года не будзе абанплаты. Каб скарыстацца гэтай магчымасцю, трэба таксама быць кліентам «Белтэлекама».

Нагадаем, з 23 лютага па рашэнні Мінсувязі высокая хуткасць даступная толькі на першыя 30 ГБ у месяц — далей застаецца або мірыцца з запаволеннем да 1 Мбіт/с, або даплачваць. У гэтай сітуацыі аператары прыдумваюць хітрыкі, як прапанаваць кліентам безлімітны інтэрнэт.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках