Узброеныя сілы Украіны ўдарылі ракетамі па Растоўскай вобласці РФ
3- 10.04.2026, 8:06
- 7,436
У Гукаве ўзнік маштабны пажар.
У Растоўскай вобласці РФ ноччу ў пятніцу, 10 красавіка, чуліся выбухі на фоне атакі БПЛА. У горадзе Гукава ўзнік маштабны пажар, паведамляе расійскі Telegram-канал Astra.
Жыхары Гукава паведамілі пра пажар, які пачаўся пасля магутнага выбуху.
Губернатар Растоўскай вобласці Юрый Слюсар заявіў пра «масіраваную паветраную атаку» на расійскі рэгіён і «знішчэнне» больш за 50 дронаў у дзесяці раёнах.
Пры гэтым Слюсар заяўляе, што ў вобласці «узгаранняў не было», нягледзячы на сведчанні відавочцаў і фота ў сеціве.
Маніторынгавы канал Exilenova+ таксама паведамляе пра верагодную ракетную атаку на Растоўскую вобласць РФ.

