У цэнтры Віцебска на вуліцы праваліўся асфальт
1- 5.03.2026, 23:26
Фотафакт.
У Віцебску на скрыжаванні вуліц Леніна і Янкі Купалы правалілася дарожнае пакрыццё ў раёне калодзежа каналізацыйнага калектара. Пра гэта паведаміў афіцыйны тэлеграм-канал Віцебскага гарвыканкама.
Зараз на гэтым участку супрацоўнікі «Віцебскводаканала» праводзяць аднаўленчыя працы.
Вадзіцелям і пешаходам раяць улічваць сітуацыю пры планаванні маршрутаў.