МАЗ выцясняюць з Расіі
15- 5.03.2026, 11:30
- 9,346
Крутае піке беларускага прадпрыемства.
Продажы грузавікоў МАЗ у Расіі ў студзені 2026 года склалі 192 адзінкі, што амаль на 30% менш у параўнанні са студзенем 2025 года. Тады былі прададзеныя 274 аўтамабілі. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы аналітычнага агенцтва «Аўтостат».
У той жа час продажы аўтобусаў паказалі рост. Калі ў студзені 2025 года былі прададзеныя толькі чатыры аўтобусы, то ў студзені 2026 года гэты паказчык павялічыўся да 21 адзінкі.
У цэлым беларускі вытворца паступова страчвае пазіцыі на расійскім рынку: пачынаючы з 2024 года аб’ёмы продажаў яго грузавікоў і аўтобусаў у Расіі зніжаюцца з года ў год.