У цэнтры Мінска вадзіцель наехаў на пенсіянерку
29- 2.03.2026, 16:31
- 9,374
Момант ДТЗ трапіў на відэа.
Сёння ўдзень у Мінску 45-гадовы вадзіцель Dongfeng ехаў па вуліцы Энгельса і пры павароце на вуліцу Чырвонаармейскую наехаў на пенсіянерку.
— Па папярэдняй інфармацыі, вадзіцель не саступіў дарогу жанчыне, якая пераходзіла дарогу па-за пешаходным пераходам, — паведамляе ДАІ Мінска.
71-гадовую жанчыну даставілі ў бальніцу для абследавання.