Долар перасягнуў адзнаку ў тры рублі
- 19.03.2026, 12:37
- 1,964
Еўра таксама даражэе.
19 сакавіка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы назіраецца рост курсаў долара і еўра. Амерыканская валюта ўпершыню перавысіла адзнаку ў 3 рублі. У сувязі з гэтым банкі павышаюць курсы продажу валют, робячы куплю долараў і еўра даражэйшай, а здачу — больш выгаднай. Торгі працягваюцца.
Паводле актуальных даных, найвышэйшы курс продажу долара ўстаноўлены ў «Банк БелВЭБ» — 3,07 рубля, а найніжэйшы — у «Альфа-Банку» і «БНБ-Банку» — 2,028 рубля. Пры гэтым найбольш выгадна здаваць долары ў «Статусбанку» — па 3,025 рубля.
Курс продажу еўра ў банках вагаецца ад 3,479 рубля ў «БНБ-Банку» і «БСБ Банку» да 3,52 рубля ў «Банк БелВЭБ». Здаць еўра з найбольшай выгодай можна ў «БНБ-Банку», «БСБ Банку», «Статусбанку» і «Тэхнабанку» — па 3,475 рубля.
Што да расійскага рубля, самы высокі курс продажу складае 3,67 рубля за 100 рублёў у «Банк БелВЭБ», а самы нізкі — 3,615 рубля ў «БНБ-Банку», «БСБ Банку» і «Статусбанку». Найбольшая цана куплі расійскага рубля зафіксаваная ў «БНБ-Банку» і «Парытэтбанку» — 3,612 рубля за 100 рублёў.