Долар прабіў псіхалагічную адзнаку
6- 18.03.2026, 11:08
- 2,398
За амерыканскую валюту даюць тры беларускія рублі.
На старце таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы амерыканскі долар прабіў псіхалагічную адзнаку і цяпер каштуе па 3 рублі.
Паралельна расце і курс еўра — еўрапейская валюта прыбавіла 1,50% і каштуе 3,439 беларускага рубля. А вось расійскі рубель таннее — за 100 расійскіх рублёў даюць 3,635 беларускага рубля.
