Партрэты палітвязняў выклікалі істэрыку ў прадстаўніцы лукашэнкаўскай дэлегацыі ў ААН
61- 12.03.2026, 19:24
- 48,352
Відэафакт.
Прадстаўніца афіцыйнай дэлегацыі Беларусі ў ААН вырвала з рук фотаздымкі беларускіх палітвязняў, перадае «Вясна».
Падчас 61-й сесіі Савета ААН па правах чалавека былая палітвязніца Паліна Шарэнда-Панасюк падышла да прадстаўніцы афіцыйнай дэлегацыі Беларусі Ларысы Бяльскай, якая распавядала пра тое, як у Беларусі «любяць і паважаюць жанчын».
Паліна Шарэнда-Панасюк прынесла фотаздымкі Вольгі Маёравай, якая за кратамі рызыкуе цалкам страціць зрок, і Алены Лазарчык. Бяльская ў гневе вырвала фотаздымкі з рук Паліны Шарэнды-Панасюк.