«Лукашэнка зноў зладзіў клоўнаду»
2- 24.10.2026, 19:26
Беларусы пра супрацоўнікаў МНС, якіх загналі ў палі.
Учора ў палацы Лукашэнкі прымалі супрацоўнікаў МНС, якіх «ніхто не прымушаў» працаваць на ўборачнай.
Чытачы сайта Charter97.org у каментарыях востра выказаліся пра клоўнаду, зладжаную дыктатарам:
«У нас што, МНС — кваліфікаваныя камбайнёры? Калі не, дык палову ўраджаю яны рассыпалі/страцілі проста на палях».
«Цікаўлюся: а сяляне ў вольны ад працы час будуць дапамагаць МНСнікам тушыць пажары?»
«То бок, аграрыяў — у армію, а ратавальнікаў — у палі? Якая махровая клоўнада».
«Прывезлі і паказалі, як шыкоўна жыве Лука, а вы арыце на палях».
«У Лукі цяпер толькі адна задача — фізічна выжыць».
«І ні ў аднаго не знайшлося пытанняў, чаму прафесійны пажарны павінен у полі збіраць бульбу? А куды падзеліся ўсе сяляне і фермеры, Саша?»