Долар замёр
- 12.03.2026, 15:32
- 1,024
Еўра патаннеў.
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся адносна трох валют, пры гэтым курс долара застаўся без змяненняў.
Сёння, 12 сакавіка, долар каштаваў столькі ж, колькі і ўчора — 2,9261 рубля.
Еўра патаннеў на 0,28%, страціўшы 0,96 капейкі, і склаў 3,3812 рубля.
Расійскі рубель знізіўся на 0,07%, або на 0,27 капейкі. За 100 расійскіх рублёў сёння давалі 3,7225 беларускага рубля.