Судны пачалі перасякаць Армузскі праліў
4- 10.03.2026, 21:28
- 12,652
Цэны на нафту працягнуць падаць?
Судны ў Персідскім заліве пачалі перасякаць Армузскі праліў, вынікае са звестак сэрвісу MarineTraffic.
Адзін з іх — нафтавы танкер Sunny Liger, які ходзіць пад сцягам Маршалавых астравоў. 8 сакавіка ён выйшаў з эмірацкага порта Фуджайра, а цяпер знаходзіцца ў Аманскім заліве.
Яшчэ адно судна — балкер KSL Laiyan, таксама пад сцягам Маршалавых астравоў, які 8 сакавіка выйшаў з Эль-Джубайля ў Саудаўскай Аравіі.
На дадзены момант, згодна з картай, праліў перасякае кітайскае судна Run Chen 2.
Пасля пачатку аперацыі ЗША і Ізраіля супраць Ірана раніцай 28 лютага Тэгеран перакрыў Армузскі праліў, заявіўшы, што гандаль праз яго немагчымы да асобнага паведамлення.
10 сакавіка КВІР паабяцаў, што любая арабская ці еўрапейская краіна атрымае з заўтрашняга дня права на праход суднаў праз праліў, калі вышле амерыканскіх і ізраільскіх паслоў.