«Мясцовыя будуць вас ненавідзець»: расіяне патлумачылі, чаму не варта ехаць у Беларусь
21- 10.03.2026, 20:05
- 36,668
Спачатку «у нас адна мова», потым «ратуйце, рускамоўных крыўдзяць».
Карыстальніца Threads пад нікам Just Sophi папрасіла расказаць пра плюсы і мінусы пераезду ў Беларусь і атрымала больш за тысячу парадаў у каментарыях. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя з іх:
— Не патрэбныя вы нам. Гэта ціхая акупацыя. Спачатку «у нас адна мова», потым «ратуйце, рускамоўных крыўдзяць».
— Не трэба да нас, заставайцеся ў сябе. Будзеце тут яшчэ на чырвонае пераходзіць, калі няма машын, і псаваць нашу статыстыку. Не.
— Таму што большасць расіян паводзяць сябе вельмі некрасіва ў Беларусі: хамяць у крамах, абураюцца, што нельга разлічыцца расійскімі грашыма, вельмі ўпэўнена заяўляюць, што Беларусь — гэта прыдатак Расіі, паркуюцца на газонах, не выконваюць ПДР і яшчэ шмат чаго.
— Даведайцеся, што такое: «хімія», «хатняя хімія». Можа спатрэбіцца.
— Нібыта на мяжы правяраюць тэлефоны.
— Найбольшы мінус: тут не любяць рускіх за іх хамства і неадэкватныя паводзіны! Не трэба сюды ехаць, заставайцеся дома, калі ласка.
— Не прыязджайце, прашу. У нас не любяць смецце.
— Мінусы: мясцовыя будуць вас ненавідзець.