Берагавая ахова Кубы застрэліла чатырох пасажыраў амерыканскага катэра
19- 25.02.2026, 22:51
- 29,662
Яшчэ шасцёра атрымалі раненні.
Берагавая ахова Кубы застрэліла чатырох пасажыраў хуткаснага катэра, зарэгістраванага ў ЗША, пасля таго як з яго адкрылі агонь па кубінскім персанале. Пра гэта паведаміла пасольства Кубы ў ЗША ў сацсетцы X.
Раніцай 25 лютага катэр выявілі ў тэрытарыяльных водах Кубы. Ён падышоў да берага вострава на адлегласць адной марской мілі, пасля чаго да судна наблізілася падраздзяленне кубінскай памежнай аховы для праверкі. На борце знаходзіліся пяцёра вайскоўцаў. Экіпаж катэра нібыта адкрыў агонь па кубінскіх памежніках, параніўшы камандзіра. Памежная служба адкрыла адказны агонь.
На момант складання справаздачы, піша пасольства, чацвёра нападнікаў былі забітыя, яшчэ шасцёра атрымалі раненні, іх эвакуявалі і аказалі медыцынскую дапамогу.
Ведамства паведаміла, што Куба пацвярджае сваю рашучасць абараняць тэрытарыяльныя воды. Працягваецца расследаванне кампетэнтных органаў і высвятляюцца ўсе абставіны таго, што адбылося.
Note from the Ministry of the Interior:
On the morning of February 25, 2026, a violating speedboat was detected within Cuban territorial waters. The vessel, registered in Florida, United States, with registration number FL7726SH, approached up to 1 nautical mile northeast of the… pic.twitter.com/AEmwtAZ4lO
— Cuban Embassy in US (@EmbaCubaUS) February 25, 2026