23 лютага 2026, панядзелак, 18:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ленінградскай вобласці РФ адбыўся выбух у ваеннай камендатуры

8
У Ленінградскай вобласці РФ адбыўся выбух у ваеннай камендатуры

Ёсць загінулыя.

У будынку ваеннай камендатуры ва Усевалажскім раёне Ленінградскай вобласці Расіі прагрымеў выбух, перадае тэлеграм-канал «112». Інфармацыю пра тое, што адбылося, пазней пацвердзіў губернатар рэгіёна Аляксандр Драздэнка, заўважыў RTVI.

«Даручыў сілаваму блоку аказаць дапамогу ваенным у разборы завалаў і ратаванні пацярпелых пры абрушэнні будынка ваеннай паліцыі на тэрыторыі вайсковай часткі ў Серталаве. На месцы знаходзяцца падраздзяленні МНС і Ленаблпажспас», — напісаў ён у сваім тэлеграм-канале.

Паводле звестак Mash, выбух адбыўся каля 14:20 па Мінску. Абваліліся другі і трэці паверх, а таксама гарышчныя перакрыцці. Тэлеграм-канал папярэджвае, што існуе пагроза далейшага абрушэння пабудовы. Крыніца 78.ru ўдакладняе, што плошча будынка ваеннай камендатуры 15 на 50 квадратных метраў.

Mash і 78.ru паведамляюць, што ў выніку выбуху загінулі два чалавекі. Яшчэ каля 3-4 вайскоўцаў могуць знаходзіцца пад заваламі. На месцы працуюць экстрэнныя службы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках