У Мінску сышоў з рэек трамвай
- 16.02.2026, 17:45
- 1,644
Фотафакт.
У Серабранцы, мікрараёне Мінска, трамвай № 7 сышоў з рэек. Гэта адбылося каля 13:40 на разваротным кальцы дыспетчарскай станцыі ў канцы маршруту, паведамляе Telegraf.news.
У «Мінсктрансе» патлумачылі, што інцыдэнт насамрэч меў месца, і што заднія колы трамвая сышлі з пуці з-за павелічэння звышнарматыўнага зазору ў стыку рэек і шырыні каляіны рэек на крывой.
