Вэнс назваў галоўную прычыну паразы рэспубліканцаў на выбарах у ЗША
15- 5.11.2026, 12:08
- 9,988
Частка выбаршчыкаў, якія падтрымлівалі Трампа ў 2024 годзе, гэтым разам прагаласавала за дэмакратаў.
Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс назваў вайну з Іранам галоўнай прычынай паразы Рэспубліканскай партыі на прамежкавых выбарах у Кангрэс. Ён заявіў, што частка выбаршчыкаў, якія падтрымлівалі Дональда Трампа у 2024 годзе, гэтым разам прагаласавала за дэмакратаў.
Пра гэта гаворыцца ў заяве Джэя Дзі Вэнса ў сацсетцы X.
Паводле слоў віцэ-прэзідэнта ЗША, прычынай паразы стала не нізкая яўка прыхільнікаў Рэспубліканскай партыі. Частка выбаршчыкаў, якія падтрымалі Трампа і Вэнса на выбарах 2024 года, змяніла сваю пазіцыю і аддала галасы дэмакратам.
У якасці прыкладу Вэнс прывёў Фларыду. Паводле яго слоў, там выбаршчыкаў, якія падтрымліваюць рэспубліканцаў, было на дзевяць працэнтных пунктаў больш, чым прыхільнікаў дэмакратаў. Гэты вынік усяго нязначна адрозніваецца ад паказніка на выбарах 2024 года.
Віцэ-прэзідэнт таксама распавёў пра вынікі апытання сярод былых выбаршчыкаў Трампа, якія перайшлі на бок дэмакратаў. Яны найчасцей называлі чатыры прычыны свайго рашэння: жаданне пакласці канец вайне, засяродзіцца на кошце жыцця і інфляцыі, паставіць інтарэсы ЗША на першае месца і змяніць адносіны краіны з Ізраілем.
«Нашы выбаршчыкі прыйшлі на выбарчыя ўчасткі. І менавіта гэтыя чатыры прычыны тлумачаць, чаму многія з іх прагаласавалі за дэмакратаў», — напісаў Вэнс.