У Беларусі анулявалі частку вынікаў рэпетыцыйнага тэставання
- 4.11.2026, 9:54
- 1,038
Стала вядомая прычына.
Пра парушэнні, зафіксаваныя на першым модулі рэпетыцыйнага тэставання, расказалі у Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў (РІКВ).
Удзельнікі праверачных выпрабаванняў праносілі мабільныя тэлефоны, фатаграфавалі бланкі заданняў, а таксама выносілі з аўдыторый экзаменацыйныя матэрыялы і размяшчалі іх у інтэрнэце і сацыяльных сетках.
«Вынікі тэставання такіх удзельнікаў ануляваныя. З асобамі, датычнымі да размяшчэння матэрыялаў у сетцы Інтэрнэт і сацыяльных сетках, кіраўніцтвам устаноў адукацыі праведзена прафілактычная праца», — паведамілі ў РІКВ.
У пунктах правядзення рэпетыцыйнага тэставання ўзмацнілі кантроль за захаваннем парадку правядзення выпрабаванняў.