«Сама ў шоку»
1- 29.11.2026, 16:39
Беларусы абмяркоўваюць цэны на курыныя яйкі.
Адна з карыстальніц Threads падняла пытанне кошту курыных яек у Беларусі, перадае «Зеркало». «5 рублёў з паловай за дзясятак — гэта ўжо новая норма?» — спытала яна.
«А мы як-небудзь будзем абмяркоўваць цэнаўтварэнне на яйкі? Ці 5 рублёў з паловай за дзясятак — гэта ўжо новая норма?» — спыталі ў Threads.
Адзін з каментатараў напісаў, што «5 рублёў з паловай — танна». Ён прыклаў два фота: на адным указана цана 5,42 рубля за дзясятак яек, а на другім — 6,51 рубля.
«Я ўжо некалькі гадоў у вёсцы купляю за 5 рублёў. Тады пераплачваў за «натурэль», а цяпер нават эканомія яшчэ. Але мінус ёсць: яйкі ў гаўне».«Так, сама ў шоку. Таму купляю або на Экспабелі, або на ст. м. «Кавальская Слабада» ад птушкафабрыкі за 4,1 рубля».
«У «Копеечке» ўчора па 3 рублі. С2».
«Як у Еўропе».
«На рынку свежыя каля 4 рублёў, вялікія».
«Гэта не цэны высокія. Гэта заробкі нізкія».