26 лiстапада 2026, Чацвер, 12:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Я не ведаў пра пачатак вайны РФ ва Украіне

58
Лукашэнка: Я не ведаў пра пачатак вайны РФ ва Украіне

Крэмль без апавяшчэння дыктатара прыняў рашэнне наступаць на Кіеў з тэрыторыі Беларусі.

Дыктатар Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Генштаб Расіі не папярэджваў яго пра пачатак вайны ва Украіне. Пра гэта ён расказаў у інтэрв’ю французскаму часопісу Le Point.

«Не трэба нас прычапляць. <...> Вы [на Захадзе] разумееце нашу пазіцыю, нашу палітыку. Вы не памыляецеся — вы ведаеце праўду, але чамусьці кажаце няпраўду. Так рабіць нельга», — заявіў беларускі дыктатар.

Лукашэнка прызнаў, што ён не кантралюе сітуацыю ў Беларусі і ім фактычна кіруе Крэмль. Ён нагадаў, што пасля заканчэння сумесных вучэнняў войскі Расіі нібыта пачалі пакідаць тэрыторыю краіны, а затым накіраваліся на Кіеў.

«Мы да гэтага не маем дачынення. Я не ведаў пра пачатак [вайны], і Генштаб Расіі не ставіў мяне ў вядомасць. Вядома, гэта была іх аперацыя. Навошта ім было інфармаваць іншую краіну? Яны па гэтай дарозе — Санкт-Пецярбург — Адэса — пачалі наступ ва Украіне», — сказаў дыктатар.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲