Ала Пугачова вернецца на сцэну
- 29.11.2026, 16:16
Творчы вечар артысткі адбудзецца 1 мая 2027 года ў Стамбуле.
Прадзюсар Андрэй Разін заявіў у Instagram, што Ала Пугачова выступіць з сольным канцэртам у Турцыі.
Паводле слоў Разіна, творчы вечар артысткі адбудзецца 1 мая 2027 года ў Стамбуле ў гатэлі Ciragan Palace Kempinski.
Шоўмэн павіншаваў Пугачову з будучым выступленнем. Яно будзе доўжыцца паўтары гадзіны. Як адзначыў прадзюсар, білет на канцэрт будзе каштаваць €6000.
«І я думаю, што па 6000 тысяч еўра — гэта невялікая цана за білет. Ала Барысаўна дасць такі творчы вечар — пагаворыць, заспявае», — падзяліўся шоўмэн.
У 2022 годзе Пугачова з'ехала разам з дзецьмі з Расіі следам за сваім мужам Максімам Галкіным. Спачатку пара жыла ў Ізраілі, але пасля перабралася на Кіпр. На дадзены момант сужэнцы здымаюць вілу ў Лімасоле.
У снежні 2025 года Пугачова выпусціла новую песню, напісаную ўкраінскім санграйтарам Аляксеем Малаховым. У тэксце кампазіцыі «Давай проста жыць» артыстка распавядае пра жыццёвыя цяжкасці ад першай асобы.