Мінчукі: Чаму мы павінны карміць расіян?
42- 27.11.2026, 22:51
- 17,618
Некаторыя прадукты ў Беларусі сталі дэфіцытам з-за таго, што ідуць на экспарт.
Беларусы масава скардзяцца на адсутнасць курыцы і ялавічыны ў крамах.
«Куды падзелася ялавічная печань? — піша адзін з карыстальнікаў сацсеткі Threads. — У краме сёння сказалі, што яе няма і больш ніколі не будзе. Мінск».
«Добра, яшчэ можна неяк растлумачыць скачок цэн на курынае мяса, але чаму нават тое, што засталося, часта бывае пратухлым і сапсаваным, — піша мінчанка. — Што, самае якаснае — на экспарт? І ўвогуле, чаму мы павінны карміць расіян?»
Каментатары пацвердзілі, што экспарт мясной прадукцыі з Беларусі ў РФ вырас, і гэта стала прычынай дэфіцыту:
- Уся ялавічына пайшла на экспарт «саюзніку».
- Таксама ўжо некалькі дзён ніякай не магу купіць. Не тое, каб я спецыяльна шукала. Але думала, што вазьму печань, зраблю паштэт. А ў трох буйных крамах увогуле ніякай.
- Усё для фронту і для выратавання галодных Паволжжа.
- Увечары з курыным філе бяда. Толькі ў «Кароне» часам бачу.