ЗСУ паразілі адразу пяць расійскіх самалётаў
- 25.11.2026, 16:51
- 1,064
Бліскучая аперацыя ўкраінскіх вайскоўцаў.
Генеральны штаб Збройных Сіл Украіны паведаміў пра ўдар па аэрадроме «Саваслейка» ў Ніжагародскай вобласці Расіі. Паводле папярэдніх звестак, уражаныя тры знішчальнікі-перахопнікі МіГ-31 і два бамбардзіроўшчыкі Су-34. Атака была праведзена ў ноч на 25 лістапада.
«Паводле папярэдняй інфармацыі, тры расійскія самалёты МіГ-31 і два Су-34 пэўны час не змогуць лятаць — яны ўражаныя. Ступень пашкоджанняў і інфармацыя пра колькасць удакладняюцца», — гаворыцца ў паведамленні Генштаба ЗСУ.
Першымі пра атаку напісалі тэлеграм-каналы
Яшчэ да афіцыйнай заявы пра налёт у сераду пра гэта паведамілі каналы «Кіберборошно» і Exilenova+. Паводле іх інфармацыі, пад удар мог трапіць адзін з найбольш абароненых ваенных аэрадромаў Расіі, дзе былі атакаваныя адразу пяць баявых самалётаў.