25 лiстапада 2026, Серада, 16:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Армія Пуціна растае на вачах

Армія Пуціна растае на вачах
ілюстрацыйнае фота

Вялізныя страты зводзяць на нішто намаганні Крэмля па наборы кантрактнікаў.

За 10 месяцаў расійская групоўка скарацілася на 50–100 тысяч асабовага складу. Такія сенсацыйныя высновы вынікаюць з разлікаў.

«Медыязона» апублікавала аналіз расійскіх страт. Паводле іхніх разлікаў з экстрапаляцыяй даных, страты арміі РФ з пачатку 2026 года трымаюцца ў дыяпазоне 6–8 тысяч смерцяў на тыдзень. Гэта прыкладна 30 тысяч смерцяў у месяц. З улікам дэзерціраў, спісаных па ўзросце і спісаных пасля цяжкіх раненняў і па стане здароўя, лічу, можна дадаць яшчэ 5–10 тысяч у месяц. У выніку скарачэнне колькасці за месяц дасягае 35–40 тысяч асабовага складу. Прыблізна такія ж лічбы называў пан Мадзяр.

Цяпер глядзім другую дыяграму Яніса Клюге, паводле яго разлікаў, набор вайскоўцаў за 10 месяцаў склаў 297 тысяч. Гэта прыкладна 30 тысяч у месяц.

Такім чынам, атрымліваем прыток 30 тысяч і скарачэнне 35–40 тысяч. У выніку за 10 месяцаў разлікова агульная колькасць групоўкі скарацілася на 50–100 тысяч асабовага складу.

Яўген Істрэбін, Facebook

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲